Адрас:

г. Лагойск, вул. Савецкая, 15

Телефон/Факс:

+375 (1774) 5-51-41

Рэжым работы :

У працоўныя дні – з 8.30 да 17.30

абед – з 13.00 да 14.00

Намеснікі старшыні

петрушенко

Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта

Пятрушэнка Наталля Мікалаеўна

прыёмная: 55-1-38

Прыём грамадзян: першая серада месяца з 8.00 да 13.00

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама дзейнасць:

  • раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • упраўлення землеўпарадкавання райвыканкама;
  • дзяржаўнай установы «Лагойская раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Лагойская машына-тэхналагічная станцыя «Райаграсэрвіс»;
  • Лагойскага філіяла (райплемстанцыя) рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мінскае племпрадпрыемства»;
  • дзяржаўнай установы «Лагойская раённая ветэрынарная станцыя»;
  • дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Лагойскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм»;
  • дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лагойскі лясгас»;
  • дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі працоўных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лагойскага раённага выканаўчага камітэта»;
  • Лагойскае бюро рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
  • акцыянерных таварыстваў, прадпрыемстваў, якія вядуць сельскагаспадарчую дзейнасць, якія абслугоўваюць сельскагаспадарчыя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці.

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з вышэйстаячымі органамі дзяржаўнага ўпраўлення і іншымі арганізацыямі па пытаннях працы аграпрамысловага комплексу, у сферы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне з прафсаюзам аграпрамысловага комплексу, цэнтрам банкаўскіх паслуг № 503 у г. Лагойску рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» і іншымі банкамі.


Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па эканоміцы:

0504201902

Бойка Аляксандр Віктаравіч

тэл. 55-4-50

Прыём грамадзян: чацвёртая серада месяца з 8.00 да 13.00

Курыруе пытанні эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці (у тым ліку пытанні каардынацыі і кантролю за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых райвыканкамам маёмасных адносін (уключаючы ўпраўленне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, а таксама працу па ўцягванні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і размешчаных на тэрыторыі раёна, прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, працы, гандлю, бытавых паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання, АЗС) , каштоўных металаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння. Пытанні развіцця прамысловага, паліўнага і энергетычнага комплексаў раёна, энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, стандартызацыі, збору адходаў чорных і каляровых металаў, рэкламы і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі эканомікі.

Каардынуе дзейнасць:

  • аддзела эканомікі райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы і заработнай платы);
  • філіяла «Аўтамабільны парк № 12» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс» (у частцы фінансавага стану і заработнай платы).

Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:

  • фінансавы аддзел райвыканкама;
  • інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лагойскім раёне;
  • аддзел статыстыкі Лагойскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці;
  • прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лагойскім раёне;
  • прадпрыемствы сферы паслуг, прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, банкі незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці;
  • садаводчыя таварыствы (у частцы ажыццяўлення рэгістрацыі і ліквідацыі).
  • экспертны савет для ацэнкі тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў беспрацоўных і ўнясення прапаноў аб мэтазгоднасці прадастаўлення ім субсідый;
  • савет па развіццю прадпрымальніцтва.

Рэалізуе ўзаемадзеянне райвыканкама з галоўным статыстычным упраўленнем Мінскай вобласці, эканамічнымі судамі, Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, адміністрацыямі свабодных эканамічных зон, аб'яднаннямі прадпрымальнікаў, грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў».


Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, энергазберажэнні і будаўніцтве:

02 06 2020 16

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, энергазберажэнні і будаўніцтве

Шабуня Яўген Юр'евіч

тэл. 54-0-78

Прыём грамадзян: трэцяя серада месяца з 8.00 да 13.00

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, а таксама дзейнасць:

  • упраўлення архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
  • Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
  • раённага ўнітарнага прадпрыемства «Лагойскі камгас»;
  • камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Лагойскага раёна»;
  • філіяла «Аўтамабільны парк № 12» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс» (у частцы эксплуатацыі);
  • Лагойскага цэха электрасувязі Смалявіцкага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам»;
  • Лагойскага раённага газазабеспячэння філіяла ПУ «Маладзечнагаз» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз»;
  • Лагойскіх раённых электрычных сетак філіяла «Барысаўскія электрычныя сеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга.

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з абласнымі органамі дзяржаўнага ўпраўлення і іншымі арганізацыямі ў сферы будаўнічай, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі раёна, ліквідацыі наступстваў, звязаных з надзвычайнымі сітуацыямі і пераадоленнем наступстваў на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (акрамя сацыяльных пытанняў па ліквідацыі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі), у тым ліку ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, раённай арганізацыяй дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства ратавання на водах» (АСВОД), прафсаюзамі будаўнічага комплексу, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, укараненне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па сацыяльнай сферы:

02 06 2020 16

Раемская Анжэла Іванаўна

тэл. 55-3-41

Прыём грамадзян: другая серада месяца з 8.00 да 13.00

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай працы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей і за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, забеспячэння арганізацыі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

Каардынуе дзейнасць:

  • аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
  • дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газета «Родны край»;
  • упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);
  • установы аховы здароўя «Лагойская цэнтральная раённая бальніца»;
  • Лагойскага раённага ваеннага камісарыята;
  • дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лагойскага раёна»;
  • дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лагойскага раёна»;
  • вытворча-тэхнічнага аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Лагойскага раёна камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат»;
  • каардынацыйнага Савета прафсаюзных арганізацый раёна;
  • камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама;
  • грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

Курыруе пытанні, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • Лагойскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • вядучага спецыяліста прадстаўніцтва Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Лагойскім раёне;
  • працу аптэчнай сеткі незалежна ад форм уласнасці і падпарадкаванасці;
  • дзяржаўнай установы «Лагойскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • дзяржаўнай установы «Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;
  • Лагойскага ўчастка паштовай сувязі Мінскага аб'яднанага цэха паштовай сувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белпошта»;
  • пытанні дзейнасці грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і назіральных камісій раёна;
  • пытанні, звязаныя з сацыяльнай абаронай грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ажыццяўляе непасрэднае ўпраўленне аховай працы на тэрыторыі раёна.

У межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе каардынацыю працы з насельніцтвам упраўлення райвыканкама. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва на тэрыторыі Лагойскага раёна ў частцы замацаваных сфер дзейнасці.

Арганізуе на тэрыторыі раёна працу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. №5 «Аб узмацненні да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях», праграм зніжэння злачыннасці, карупцыйных злачынстваў, прадухіленню п'янства і алкагалізму, правядзеннi грамадска-масавых мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Last modified on 13.12.2021