У залатых руках і каласы залатыя

Сёлетні ўраджай нават для такіх вопытных хлебаробаў, якімі заўсёды ганарылася гасцілавіцкая зямля, рэкордны. Асабліва парадавалі палеткі з жытам, дзе з кожнага гектара маюць па 90,4 збожжа. Пад 70 ц  дае азімая пшаніца. Крыху менш урадзіў ячмень і авёс: па 52 і 44 ц адпаведна. Але для іншых і гэтыя лічбы зайздросныя.

У мінулую пятніцу на пшанічным полі каля вёскі Аўгустова шчыравалі некалькі экіпажаў, тры з якіх першымі на Лагойшчыне пераўзыйшлі тысячны рубеж па намалотах. І нічога дзіўнага ў гэтым самі хлебаробы не бачылі.

--Мы ж вельмі стараліся вырасціць шчодры ўраджай, -- зазначыў старшы камбайнер Сяргей Рудак. – І вось бачым вынік напружанай працы. Яна і цяпер надзвычай адказная, бо трэба без страт убраць кожнае зерня. Дапамагае і вопыт. А яшчэ бацькоўскі запавет. Я некалькі сезонаў працаваў на камбайне з татам. У нас уся сям’я -- ў гаспадарцы. Хіба можна родную зямлю падводзіць.

Памочнікам у гэтага выдатнага трактарыста зямляк Павел Навіцкі. Асноўным месцам яго работы з’яўляецца піларама. А калі наступае гарачая ўборачная пара, ён актыўна ўключаецца ў адказную кампанію.

Камандзір другога ўдарнага экіпажа Аляксандр Саўчук – вадзіцель СК “Лагойскі”, які штогод даказвае і выключнае майстэрства кіравання камбайнам. Летась Аляксандр Валерьевіч  з улікам абмалоту кукурузы запісаў на свой асабісты рахунак 2 тыс. тон зерня. Так што яго памочніку Уладзіславу Петракоўскаму ёсць чаму павучыцца ў старшага камбайнера. Для маладога чалавека, які толькі пачынае сваю працоўную біяграфію ў якасці механізатара, жніво стала першым і сапраўдным выпрабаваннем.

--Калі б у памяшканні працавалі, сказаў бы, што дапамагаюць родныя сцены, -- заўважыў юнак. – А тут мусіць залатыя каласы пад блакітным небам.

Што датычыць трэцяга экіпажа, які ў той дзень прымаў віншаванні, то яго ўзначальвае вопытны механізатар Андрэй Сінюковіч. А дапамагае яму таксама зямляк Аляксандр Сінюковіч.

Так што па ўсяму відаць – пачуццё адказнасці перад роднай зямлёй для гэтых, як і для астатніх хлебаробаў, не проста прыгожыя словы,  а сэнс жыцця.

Словы шчырай падзякі за гэта ім, а таксама вадзіцелю Міхаілу Ярашэвічу, які адвёз ад камбайнаў 1306 т збожжа, адрасавалі намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Ерахавец,  галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Сяліцкая, якая да таго ж узначальвае раённую грамадскую арганізацыю “Белая Русь”, першы сакратар Лагойскага РК БРСМ Таццяна Маслок, старшыня раённага Савета  прафсаюзаў Уладзімір Жданеня і прадстаўнікі кіраўніцтва СК “Лагойскі”. Усе яны былі аднадушнымі ў тым, што лідэры запішуць на свой рахунак  яшчэ не адну сотню намалотаў, а іх прыклад стане добрым стымулам для іншых удзельнікаў жніва.

Так яно і атрымалася. Учора на палетках гаспадаркі віншаванні прымалі астатнія пяць экіпажаў, якія таксама намалацілі па тысячы і больш тон зерня, і столькі ж вадзіцеляў – перадавікоў раённага спаборніцтва.

Хлебаробы былі расчулены ўвагай да сябе, дзякавалі за граматы і падарункі і ў адзін голас гаварылі аб тым, што галоўнай узнагародай для іх усё ж застаецца золата, якое струменіць з бункераў камбайнаў, каб затым апынуцца на стале суайчыннікаў духмяным караваем. 

IMG 9899IMG 9888IMG 9893IMG 9940IMG 9909IMG 9929

priem 21



Soc-reklama

b-db1

куда

ban-10 copy
ban-122

BPF

 ban5

000538 178395

    egrbanner1 

 

 

 

© 2018 Логойский районный исполнительный комитет
г. Логойск, ул. Советская 15. Тел./факс: 8 (01774) 55-1-41
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Разработка сайта — ООО «Инфоцентр Бай»
Информационно-техническая поддержка — УП «Минская волна»

Архив сайта за 2007-2012 годы
Нашли ошибку? Выделите её мышкой и нажмите Ctrl+Enter! Система Orphus

Уважаемые друзья!

Рад приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Логойского районного исполнительного комитета!

Логойщина – пристоличный район, расположенный в 30 километрах к северу от Минска. Это прекрасная площадка для малого и среднего бизнеса и инвестпроектов. Это жемчужина спортивно-туристической Беларуси.

На карте района можно найти горнолыжные комплексы «Логойск» и «Силичи», агроусадьбы, базы отдыха, фермерские хозяйства, охотничьи угодья, предприятия различной формы собственности, объекты придорожного сервиса и другие интересные места для активного отдыха и трудовой деятельности.

Логойщина - это край с уникальной природой, где из-под земли бьют десятки родников с кристально чистой целебной водой. Это край с богатым прошлым и не менее богатым настоящим. Свой след оставили тут многие исторические вехи – от падения метеорита тысячелетия назад в окрестностях Логойска и паломничества через Плещеницы Ефросиньи Полоцкой до кровавого следа Великой Отечественной войны. Более 100 воинских захоронений, братских могил и обелисков свидетельствуют о жестоких боях и зверствах фашизма на Логойщине. Среди них – известный на всю Беларусь и за ее пределами мемориальный комплекс «Хатынь» и его филиал «Дальва».

Сегодня Логойщина - это еще и привлекательная площадка для развития бизнеса. Тут созданы все условия для инвестиционной деятельности. Сформированы земельные участки под развитие объектов торговой инфраструктуры и производства, определены промышленные площадки, оборудованные инженерной инфраструктурой.

На территории района созданы и активно развиваются предприятия различной формы собственности, фермерские хозяйства и организации, работающие в сфере услуг. Все это и многое другое вы найдете на нашем сайте. Вы познакомитесь с инфраструктурой и достопримечательностями района, с его историей, получите информацию для деловых людей, узнаете, чем живет район сегодня.

Надеюсь, что знакомство с нашим краем в виртуальном пространстве перейдет во взаимовыгодные экономические связи, поможет наладить хорошие дружеские и партнерские отношения во всех сферах деятельности, привлечет еще больше туристов на нашу гостеприимную Логойщину.

Председатель Логойского районного исполнительного комитета Коледа Виктор Михайлович

×
×